ВА "Свабода"
украінская нацыянальная палітычная партыя
афіцыйная вэбстаронка

2 лютага 2014 Міліцыя спрабуе ўручыць непрытомнаму Дзьмітрыю Булатаву пастанову аб арышце

У клініцы "Барыс" прадстаўнікі міліцыі спрабуюць прарвацца ў рэанімацыйнае аддзяленьне і уручыць пастанову аб арышце аднаго з лідэраў Автомайдану Дзьмітрыю Булатаву. Пра гэта 2 люты 2014 паведаміў народны дэпутат Украіны, намесьнік Старшыні ВА "Свабода" Юры Сірацюк, які разам з Андрэем Ільленка і прадстаўнікамі замежных дзяржаў знаходзяцца ў бальніцы.

"Такія ганебныя дзеяньні адбываюцца пасьля таго, як Кожара учора ў Мюнхэне заявіў, што улада не будзе перашкаджаць лячэньні Дзьмітрыя Булатава за мяжой. Вось такія дзеяньні - сапраўдная сутнасьць рэжыму. Права ад Януковіча вельмі нагадвае сталінскую канстытуцыю, бо там дэклараваліся шырокія правы для грамадзян, але адначасова ажыцьцяўляліся масавыя рэпрэсіі. Звонку рэжым Януковіча спрабуе паказаць, што дзейнічае нібыта на падставе закона, а на самай справе вядзе рэпрэсіі, якія хутка наблізяцца да сталінскіх. Дзеяньні, якія адбываюцца ў "Барысе" - гэта грубае парушэньне Канстытуцыі і працэсуальных працэдур, бо ў выхадны дзень забаронена праводзіць сьледчыя дзеяньні. Больш за тое, з чалавекам, які зьяўляецца непрытомным і знаходзіцца ў цяжкім стане", - адзначыў Юрый Сірацюк.

Цяпер у дзьвярэй у бальніцы знаходзяцца прадстаўнікі замежных дзяржаў і народныя дэпутаты свабодаўцы Юрый Сірацюк і Андрэй Ільленка.

Прэс-служба ВА "Свабода"